У ´Саўгасе Кісялевічы´ пачалі ўбіраць рапс.

Сёння ў першай палове дня аграрыі ААТ ´Саўгас Кісялевічы´ прыступілі да ўборкі азімага рапсу. Пад гэтую культуру ў гаспадарцы адведзена больш за 250 га, занята азімым рапсам пяць палёў. Уборку пачалі з таго, што непадалёк ад в. Бібкаўшчына.

У ´Саўгасе Кісялевічы´ пачалі ўбіраць рапс.

Дырэктар гаспадаркі Аляксандр Трафімаў, галоўны аграном Сяргей Ласенка і намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Жана Жукоўская.

У ´Саўгасе Кісялевічы´ пачалі ўбіраць рапс.

Культура, па словах галоўнага агранома сельгаспрадпрыемства Сяргея Ласенка, ужо выспела і цалкам гатовая да ўборкі. Пра яе вынікі наперад загадваць не стаў, аднак з упэўненасцю заявіў, што сёлетні рапс болей ураджайны за леташні.

Алена КАРПЕНКА.

Фота аўтара.

иcтoчник: www.tribunapracy.by