У ´Харчавіку-Агра´ убіраюць сурэпіцу.

У філіяле ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік´ убіраць азімую сурэпіцу, вырошчваннем якой гаспадарка займаецца ўпершыню, пачалі ў чацвер а 15-й гадзіне.

Пры ўмове спрыяльнага надвор´я тыя 20 гектараў, што засеяны на зерне, за два дні ў філіяле разлічвалі ўбраць. Тым болей што даверылі гэтую адказную работу лепшаму, як адзначыў дырэктар Міхаіл Стрыжэўскі, механізатару - Уладзіміру Юшкевічу (на здымку). Камбайн ´Палессе´, якім вопытны трактарыст запраўляе, спаўна адпавядае ўсім вытворчым патрабаванням. Аснашчанасць яго кандыцыянерам робіць працэс уборкі для Юшкевіча камфортным нават у самую вялікую спякоту (на тэрмометры ў дзень уборкі значылася ўсе 32 градусы).

У ´Харчавіку-Агра´ убіраюць сурэпіцу.

Зерне на ўчастку, што ўбіралі першым, па словах дырэктара, дробнае: не хапіла вільгаці, каб наліцца. Аднак і яму знойдзецца прымяненне - частка зерня будзе адабрана на насенне, астатняе пойдзе на перапрацоўку.

Зрэшты, азімая сурэпіца, якую ўбіраюць на зерне - толькі частка ад той, што сеялі ў гаспадарцы. Яшчэ 60 га ўбралі ўвесну на зялёны корм жывёле. Поле, на якім расла культура, засеялі яравым аўсом і ў гэтым годзе разлічваюць узяць з яго яшчэ адзін ураджай (прадукцыі каля 350 ц/га), пры мінімальных укладаннях.

Раённы клін, адведзены пад азімую сурэпіцу на зерне, складае 400 га. Культура выспявае раней іншых зерневых і на гэты час ужо гатовая да ўборкі. У блішэйшыя дні ва ўборку ўключацца і іншыя гаспадаркі.

Алена КАРПЕНКА.

Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

иcтoчник: www.tribunapracy.by