Працягваецца нарыхтоўка корму.

Гаспадаркі раёна працягваюць нарыхтоўваць травяны корм для грамадскай жывёлагадоўлі.

Па апошніх дадзеных, скошана болей за 9 300 га (81% ад уборачных плошчаў), з іх 8 000 га ўбрана. Сена нарыхтавана 1 300 тон (16% ад плану), сенажу - без малога 43 000 тон (41%), па прагрэсіўных тэхналогіях - у палімерную плёнку - каля 3 000 тон, ці 40% ад задання. У цэлым па раёне на ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 6,8 ц к. адз. пры патрэбе на зімне-стойлавы перыяд 32 ц к. адз. Па меркаваннях начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Дзмітрыя Харчанкі, неабходны раёну аб´ём - з траў першага, другога ўкосаў, з кукурузы - будзе занатаваны.

Шмат увагі надаецца якасці корму, у прыватнасці, сенажу. На апошняе, па словах начальніка райсельгасхарчу, уплывае шэраг фактараў, сярод якіх - аптымальны тэрмін касьбы травы, правільнае, у адпаведнасці з тэхналогіяй, правяльванне скошанай масы і наступная яе трамбоўка ў траншэі, а таксама своечасовае (за 3-4 дні) закрыццё сянажнай траншэі.

Пад увагай раслінаводаў і догляд раслін. Асноўная задача на гэтую пару - завяршыць хімпраполку кукурузы і падкормку яе азотнымі мінеральнымі ўгнаеннямі. І ўжо на наступным тыдні, як было адзначана, у раёне збіраюцца паспрабаваць убіраць азімую сурэпіцу - гаспадаркі актыўна рыхтуюць да жніва зернеўборачныя камбайны і сушыльнае абсталяванне.

Алена КАРПЕНКА.

иcтoчник: www.tribunapracy.by