Святкуем разам з горадам.

Бабруйск актыўна рыхтуецца да святкавання знамянальных дат - Дня вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 630-годдзя горада на Бярэзіне, а таксама да Міжнароднага фестывалю народнай творчасці ´Вянок дружбы´.

Святкуем разам з горадам.

Не застаецца ў баку ад значных падзей і Бабруйскі раён. Як паведаміла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Чарнова, раён прыме ўдзел у ´Вянку дружбы´, а таксама ў інвестыцыйным форуме 30 чэрвеня. У межах фестывалю ў сельскіх дамах культуры будуць наладжаны канцэртныя праграмы, удзел у якіх прымуць 14 міжнародных калектываў. Падчас інвестфоруму будзе працаваць выстава - прэзентацыя раённых турыстычных аб´ектаў, а нашыя творчыя калектывы наладзяць для ўдзельнікаў форуму канцэрт. Акрамя гэтага, 1 і 2 ліпеня на адной з гарадскіх пляцовак будзе працаваць раённы стылізаваны падворак ´Глушанскі хутарок´, удзельнікі якога збіраюцца тут жа гатаваць і частаваць традыцыйнай беларускай стравай - духмянымі дранікамі, як бабруйчан, так і гасцей урачыстасцей. 2 ліпеня калектывы раёна са званнямі ´народны´ і ´узорны´ прадэманструюць свае творчае майстэрства на цэнтральнай сцэнічнай пляцоўцы Бабруйска - на плошчы Леніна.

Алена КАРПЕНКА.

иcтoчник: www.tribunapracy.by