Да канца года ў ´Гіганце´ рэалізуюць буйны інвестпраект.

Сучасны камбікормавы завод плануюць увесці ў эксплуатацыю ў СВК ´Гігант´ у другой палове года.

Дзякуючы інвестыцыйнаму праекту, рэалізацыя якога ажыццяўляецца пераважна за ўласныя (70%) сродкі, у гаспадаркі з´явіцца магчымасць гатаваць надзвычай каштоўны бялковы корм з сыравіны, якую самі ж вырошчваюць: соі, гароху, лубіну, іншых культур, па найноўшых тэхналогіях, а таксама розныя віды камбікармоў. Гэта прывядзе, як разлічваюць, да павелічэння вытворчасці малака і мяса, скарачэння імпартнай складаючай рацыёну жывёлы і ў выніку - да павелічэння эфектыўнасці работы ў жывёлагадоўлі.

З улікам таго, што вытворчыя магутнасці новага завода складуць 10 тон прадукцыі ў гадзіну, апошнюю плануюць выкарыстоўваць не толькі для ўнутраных патрэб гаспадаркі, але і на продаж.

Кошт завода ацэньваецца ў Вr 10 млн., тэрмін яго акупнасці - 6-7 год.

Алена КАРПЕНКА.

Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

иcтoчник: www.tribunapracy.by