У саўгасе ´Кісялевічы´ сеюць ячмень.

Менавіта за сяўбой яравога ячменю засталі мы ў чацвер на гэтым тыдні земляробаў ААТ ´Саўгас Кісялевічы´ - работы вяліся на полі паблізу в. Баяры.

Прыемна было назіраць, як нетаропка і велічна плыве па ўзараным і ´адшліфаваным´ полі пасяўная тэхніка. Настрой на работу ў механізатараў быў цудоўны. І таму што дзень выдаўся прыгожым, сонечным, нягледзячы на першыя веснавыя грымоты. І таму што займацца даводзіцца святой справай - сеяць хлеб.

Работнікі палёў спадзяюцца на добры ўраджай і для гэтага прыкладваюць усё сваё старанне.

Усяго ў гаспадарцы запланавана пасеяць 350 га яравога ячменю. Пасеяна, па дадзеных на ўчарашнюю раніцу, - 50 га.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

иcтoчник: www.tribunapracy.by