Веснавы дзень год корміць.

Гэта як ніхто разумеюць работнікі сельскагаспадарчай галіны, таму і рупяцца калі не з самой сяўбой, то па максімуме падрыхтаваць палі да яе пачатку.

Аграрыяў філіяла ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік´ ў чацвер на гэтым тыдні мы засталі на полі паблізу в. Савічы. Бацька з сынам - Віктар і Аляксандр Ступяні - кожны на сваёй тэхніцы, займаліся падкормкай азімага рапсу. На другім полі гаспадаркі механізатары Мікалай Юшкевіч і Аляксандр Ступень на трактарах з пасяўнымі агрэгатамі сеялі яравы ячмень (авёс у філіяле пасеялі раней).

Веснавы дзень год корміць.

На рапсавым полі.

Як і ў папярэднія гады, гарачыя абеды для занятых у полі людзей дастаўляюцца непасрэдна на працоўныя месцы. Для земляробаў ´Харчавіку´ іх сёлета гатуюць повар Ларыса Сідарэнка і яе памочнік Любоў Ступень. Абеды, па словах механізатараў, смачныя і сытныя. Меню ў чацвер складалася з мяснога супу, макаронаў з гуляшом, салату са свежай капусты, кампоту з сухафруктаў.

Веснавы дзень год корміць.

Пагрузка арганікі.

Механізаваны атрад філіяла ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´ у складзе Віктара Чарнова, Аляксандра Парахневіча, Сяргея Гарэлькі, Леаніда Маліноўскага, Уладзіміра Дзяшчэні, Аляксандра Чарнова (на пагрузчыку ´Амкадор´) і іншых у гэты дзень займаўся вывазкай арганікі на поле непадалёк ад в. Коўрын. Угнаенні складзіравалі ў бурты для далейшага іх раскідвання.

Веснавы дзень год корміць.

Механізатары філіяла ´Варатынь´ падчас кароткага абедзенага перапынку.

Гарачыя абеды і вячэры для занятых на палявых работах людзей гатуюць у мясцовай сталоўцы Ганна Капусціна, Наталля Оргіш і Наталля Чарнова. Механізатары запэўнілі - выдатна!

Веснавы дзень год корміць.

Абрэзкай займаліся Уладзімір Верас і Сяргей Мельнічонак...

Не пуставаў у чацвер яблыневы сад ААТ ´Неўскі-Агра´. Работнікі-мужчыны займаліся веснавой абрэзкай дрэўцаў і ачысткай саду ад непатрэбных галінак, жанчыны - пабелкай ствалоў. Добраму настрою працаўнікоў садзейнічала лагоднае веснавое надвор´е.

Веснавы дзень год корміць.

пабелкай - Жанна Цыганкова і Ірына Дзіброва.

Па словах Уладзіміра Вераса (на фота), доглядам саду ён займаецца з часу яго закладкі, падыходзіць да гэтага абавязку сумленна, каб увосень дрэўцы парадавалі добрым ураджаем.

Алена КАРПЕНКА.

Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

иcтoчник: www.tribunapracy.by