Здароўе чалавека залежыць ад яго самога.

Жыхарам пасёлка Глуша і навакольных вёсак з медыцынскім абслугоўваннем, можна сказаць, пашанцавала: у населеным пункце размяшчаецца адна з двух участковых бальніц, што маюцца ў раёне.

Будыніна ўстановы, што раскінулася крыху збоч ад шашы, не толькі прапаноўвае сяльчанам усемагчымыя медпаслугі, але і з´яўляецца сапраўдным упрыгожаннем Глушы. Апошняе, як заўважае загадчык бальніцы Фёдар Малышаў, выключна дзякуючы медперсаналу - людзям, якія па-за службовымі абавязкамі знаходзяць час і магчымасці, каб добраўпарадкаваць тэрыторыю як самой установы, так і прылягаючай да яе.

Здароўе чалавека залежыць ад яго самога.

У Глушанскай бальніцы, па словах загадчыка, могуць аказаць усе неабходныя паслугі: неадкладную тэрміновую дапамогу, лячэнне - стацыянарнае і дзённае, сястрынскі догляд. У амбулаторыі маюцца кабінеты ўчастковага ўрача-тэрапеўта, урача агульнай практыкі (яго функцыі, акрамя загадчыцкіх спраў, - на Фёдары Фёдаравічы), стаматалагічны кабінет. Каб пазбавіцца ад хворага зуба ці залячыць яго, ехаць у горад мясцовым жыхарам не патрабуецца. Есць у амбулаторыі кабінеты акушэркі, фізкабінет, працэдурны, а таксама лабараторыя, дзе робяць практычна ўсе (за выключэннем біяхімічных) аналізы.

Словам, маецца ўсё неабходнае - медперсанал і лекі, каб вяскоўцы, на выпадак захворвання, адчувалі сябе ў бяспецы. Хвалюе доктара Малышава іншае - адсутнасць у большасці людзей разумення, што іх здароўе залежыць у першую чаргу ад іх жа. Задача доктара, як заўважае, - прыняць, выслухаць пацыента і прызначыць патрэбнае лячэнне. Задача пацыента - падысці да парад урача з адказнасцю. Гэта ў тым ліку датычыцца людзей з гіпертанічнай хваробай. Між тым многія з іх, як паказвае практыка, пагарджаюць рэкамендацыямі спецыяліста: прымаюць лекі ад выпадку да выпадку ці ўвогуле не прымаюць, што прыводзіць да інсультаў, інфарктаў, смяротных вынікаў. Не кажучы ўжо пра злоўжыванне спіртнымі напоямі, курэнне - прамую дарогу ў разрад нямоглых...

Здароўе чалавека залежыць ад яго самога.

Турбуе загадчыка ўчастковай бальніцы і праблема аптымізацыі сельскіх медустаноў. Зразумела, з гадамі раённага насельніцтва становіцца меней. Але ж людзі, якія жывуць у сельскай мясцовасці, часта - ´з возам´ хранічных захворванняў, ад гэтага не павінны пакутаваць. Медпаслугі для іх трэба каб заставаліся такімі ж даступнымі, як і раней. Тут важна ўлічваць, заўважае загадчык бальніцы, спецыфіку сельскага насельніцтва - тая ж бабуля, маючы ў гаспадарцы некалькі курачак, далёка не заўсёды пагодзіцца на стацыянарнае лячэнне ў горадзе. Таму, прымаючы рашэнне закрыць ці рэарганізаваць медустанову на сяле, кіравацца адно толькі эканамічнымі разлікамі, на думку доктара, няправільна. І, як усе пасялкоўцы, Фёдар Малышаў спадзяецца, што іх участковай бальніцы такія пераўтварэнні не пагражаюць. Ва ўсялякім разе, у бліжэйшай будучыні.

Здароўе чалавека залежыць ад яго самога.

Варта адзначыць і тое, што для зручнасці глушанцаў і жыхароў навакольных вёсак у пабудове ўчастковай бальніцы размяшчаецца аптэка Магілёўскага РУП ´Фармацыя´, дзе можна набыць лекі як па рэцэпце, так і без яго. Па словах загадчыцы Надзеі Немцавай, асартымент тут дастаткова шырокі. Акрамя лекавых сродкаў, маюцца медтэхніка і вырабы медыцынскага прызначэння, лячэбныя касметыка і парфум, біялагічна актыўныя дабаўкі да ежы, сродкі дэзінфекцыі і дэзінсекцыі. Калі неабходнае лякарства ў аптэцы адсутнічае, работнік установы паклапоціцца - пры наяўнасці на складзе - заяўку пацыента на яго дастаўку абавязкова выканаць.

Алена КАРПЕНКА.

Фота Юрыя ЮРКЕВІЧАі з архіва бальніцы.

иcтoчник: www.tribunapracy.by