На Бабруйшчыне працаваў рэспубліканскі семінар.

Як мы ўжо пісалі, на працягу двух дзён, 23 і 24 сакавіка, у Бабруйскім раёне працаваў рэспубліканскі семінар-вучоба работнікаў дзяржаўнага нагляду за тэхнічным станам машын і абсталявання. Яго тэмамі былі работа аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы (АІС) ´Дзяржтэхнагляд´ у часці правядзення дзяржтэхагляду тэхнікі, аналіз выканання раённымі і гарадскімі інспекцыямі адміністрацыйных працэдур. Вялося абмеркаванне вынікаў работы рэспубліканскай службы дзяржтэхнагляду за мінулы год і задач на бягучы.

Удзел у мерапрыемстве прынялі начальнік галоўнага ўпраўлення тэхнічнага прагрэсу і энергетыкі пры Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Станіслаў Карповіч, начальнік галоўнага тэхнічнага нагляду Рэспублікі Беларусь Іван Малахаў, іншыя прадстаўнікі міністэрства, інспекцыі дзяржтэхнагляду, кіраўнікі абласных і раённых інспекцый - усяго болей за 140 чалавек.

На Бабруйшчыне працаваў рэспубліканскі семінар.

Удзельнікі семінару пабывалі на ААТ ´Белшына´, ААТ ´Кіруючая кампанія холдынгу ´Бабруйскаграмаш´, Кіраўскай райсельгастэхніцы і ў СВК ´Гігант´ нашага раёна. Падчас наведвання дадзеных аб´ектаў абмеркавалі работу з гарантыйнай тэхнікай, пастаўку новай тэхнікі, пазнаёміліся з новай лінейкай шын на ´Белшыне´. На базе кіраўскага прадпрыемства ім было прадэманстравана правядзенне тэхабслугоўвання энерганасычаных трактароў, у СВК ´Гігант´ - абмеркавана (інфармацыю давёў начальнік Бабруйскай раённай інспекцыі дзяржтэхнагляду Мікалай Голуб) і на практыцы паказана, як праводзіцца тэхагляд у сельгасарганізацыях раёна. Там жа прысутныя разгледзелі пытанні арганізацыі рамонту і тэхабслугоўвання трактароў маркі ´Беларус´-82.1 і 1221. Для гэтага тэхніка ў ´Гіганце´ была прадстаўлена на лінейцы гатоўнасці з замацаванымі за ёй трактарыстамі-машыністамі, якія мелі пры сабе неабходныя для праходжання дзяржтэхагляду дакументы. На пункце ПТА вытворчага кааператыву прадэманстравана правядзенне тэхнічнага абслугоўвання (ТА) трактароў вышэйзгаданых марак з прадастаўленнем усёй неабходнай дакументацыі па ўліку яго правядзення.

На Бабруйшчыне працаваў рэспубліканскі семінар.

На плянарным пасяджэнні па выніках наведвання прадпрыемстваў абмеркаваны такія актуальныя пытанні, як аналіз выканання раённымі і гарадскімі інспекцыямі адміністрацыйных працэдур у мінулым годзе ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №200 і Пастановы Савета міністраў №156.

Заслуханы і абмеркаваны справаздачы кіраўнікоў абласных інспекцый аб мерах, накіраваных на паляпшэнне работы апошніх, пытанні набыцця гаррайінспекцыямі камп´ютарнага абсталявання. Разгледжана спецыфіка работы праграмнага забеспячэння па аўтаматызацыі працоўнага месца інспектараў у частцы ўнясення інфармацыі па правядзенні дзяржтэхагляду, выкананні іншых адміністрацыйных працэдур. Праведзена абмеркаванне заўваг і прапаноў па паляпшэнні работы ў сістэме АІС ´Дзяржтэхагляд´, адпрацаваны практычныя пытанні па ўнясенні звестак у аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму. Падвёўшы вынікі работы семінару-вучобы, Іван Малахаў паставіў перад яго ўдзельнікамі і службай дзяржтэхнагляду ў цэлым задачы на бліжэйшую перспектыву.

Алена КАРПЕНКА.

Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

иcтoчник: www.tribunapracy.by