В. Дунін-Марцінкевіч і нацыянальная драматургія.

У гарадской бібліятэцы №7 імя А.А. Шагенцукава для ўдзельнікаў клуба ´У солдата выходной´ прайшоў літаратурны вечар ´В. Дунін-Марцінкевіч і нацыянальная драматургія´, прысвечаны 210-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, заснавальніка нацыянальнай драматургіі і тэатра. У ходзе мерапрыемства вайскоўцы пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам Вікенція Іванавіча. Яго творчасць сапраўды з´яўляецца яркім прыкладам таго, як няпроста было пачынаць пісаць па-беларуску, як нялёгка адраджалася і сцвярджала сябе новая беларуская літаратура. Для Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча мастацкая творчасць была справай усяго жыцця, ён аддаваў сябе стварэнню тэатра, напісанню драм, камедый, лібрэта, опер, выявіў сябе ў паэзіі і прозе. Бібліятэкар засяродзіла ўвагу на такіх значных творах як ´Ідылія´, ´Пінская шляхта´, ´Залёты´, вайскоўцы з цікавасцю прагледзелі ўрыўкі з аднаіменных спектакляў, а таксама пазнаёміліся з электроннай прэзентацыяй ´Шляхі-дарогі В. Дуніна-Марцінкевіча´.

иcтoчник: bobruisk-library.by