Я не люблю тэатр! Не таму што ёсць заменнік накшталт кіно або яшчэ нешта ў гэтым жа духу. Усё значна прасцей: ў школе да маёй свядомасці давялі, што ісці ў тэатр у джынсах - гэта дурны густ, а я вельмі люблю джынсы (жарт). Гэты пост не аб тэатры, як мастацтве, а аб гісторыі тэатральнага мастацтва ў Бабруйску.

Пісьменнік Леанід Коваль у сваёй кнізе ´ Стон ´ у адрозненні ад мяне захапляецца бабруйскім тэатрам і лічыць Тэатр неад´емнай часткай гісторыі Бабруйска.

´Если бы вы имели счастье родиться в Бобруйске, вы бы поняли, что такое Театр. А что такое Театр? Это все, как в Жизни, только чуть-чуть красивее... Бобруйск жить не мог без ярких, многоцветных декораций. Бобруйск любил красить небо в цвет Мечты, траву - в цвет Любви, а дома - в цвет Надежды. Население города составляла неповторимая театральная труппа - балаголы и сапожники, портные и медики, столяры и парикмахеры, извозчики и портные, ассенизаторы и сумасшедшие... ´

Свой пачатак тэатр у Бабруйску бярэ ў XVIII стагодзі. Першую тэатральную трупу стварылі езуіты, аб дзейнасці якіх доўгія гады было прынята пісаць альбо дрэнна альбо нічога.

У бібліятэцы Віленскага універсітэта захоўваецца друкаваная праграма, якая датавана 1725 годам. Яна паведамляе, што ў сувязі з заканчэннем навучальнага года ў Бабруйску была пастаулена драма ´Акадэмія мудрацоў караля Аляксандра´. прысвечаная ўзаемаадносінам Аляксандра Македонскага і Арыстоцеля. Вядома, што пры езуіцкім калегіуме ў 1760 годзе дзейнічаў школьны тэатр, які працаваў да 1768 г. Такім чынам гісторыя тэатра ў Бабруйску налічвае без малога трыста год.

Самай знамяналь падзеяй у театральным жыцці Бабруйска XIX стагоддзя была пастаноўка першага беларускага оперна-драматычнага твора ´Сялянка´ на музыку Манюшкі і Кржыжаноўскага. Гэты адзін з лепшых сваіх твораў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у пастаноўцы арганізаванай ім трупы паказаў у Бабруйску ў 1852 годзе.

Бабруйскі тэатр.

Няшмат захавалася архіўных звестак пра жыццё Дуніна-Марцінкевіча, звязаных з Бабруйскам. Найперш - гэта Вінцэнтава хросная метрыка ад 23 студзеня 1808 года з кнігі ´Копій метрык Бабруйскага касцёла´. Дарэчы, у гонар яго хрышчэння ў Бабруйскім касцёле была ўсталявана дошка.

Бабруйскі тэатр.

У розныя гады XIX стагоддзя горад наведвалі шматлікія аматарскія і прафесійныя тэатральныя трупы з Польшчы, Украіны, Расіі. У рэпертуары гэтых тэатральных калектываў, былі творы класікаў сусветнай драматургіі.

Адна з самых знакамітых рускіх артыстак, Марыя Гаўрылаўна Савіна, якая выступала на сцэне пецярбургскага імператарскага тэатра, некаторы час жыла ў Бабруйску, выступаючы ў трупе аднаго з тэатраў. У сваіх успамінах яна адзначае:

´Тэатр складаўся з доўгай залы (ці ледзь не былога манежа), з двума ложамі і дваццаццю шэрагамі крэслаў. Акрамя таго, было некалькі кватэр, дзе ўсе мы размясціліся... Мы гулялі тры разу ў тыдзень, таму што ў горадзе быў афіцэрскі клуб пад назовам ´ Ротонда ´, куды збіралася танчыць уся крэпасць на чале з сям´ёй каменданта´.

Па ўспамінах акцёра Меньшыкава-Траепольскага, выступы Савінай ў Бабруйску ў 1877 годзе мелі такі аглушальны поспех, што весткі аб гэтым выклікалі цікавасць і ў Мінску, адкуль прыехаў дырэктар тэатра і запрасіў. Савіну на зімовы сезон.

Спектаклі ў Бабруйску пачыналіся ў палове дзявята або ў дзевяць гадзін вечара, білеты каштавалі: у ложы сярэдняй 5 руб., ложах бенуара i бельэтажа - па 3 руб. За крэсла ў першым радзе плацілі 1 руб. 50 кап., у другм i трэцім - па 1 руб., чацвёртым i пятым - па 75 кап., месцы у астатніх радах каштавалі 15 кап., а на галёрцы 25 кап.

Спектаклі ў Бабруйску іграліся ў прыватных тэатральных памяшканнях. Звескі аб гарадскім тэатральным будынку ёсць ў кнізе ´Весь Бобруйск´, якая была выдадзена ў 1913 годзе. Там ідзе гаворка пра тэатр М. Рабкіна, які арандаваў Г. Фрыдлянд і Эшптэйн. Ён знаходзўся на вулщы Пушкінскай.

Гэта ж кніга дае звесткі і аб пастаянным будынку цырка. Уладарамі яго былі Г. Фрыдлянд і А. Зельдовіч. Ён размяшчаўся таксама на вуліцы Пушкінскай. Аднойчы ў будынку цырка мела месца здарэнне. За пяць хвілін да пачатку прадстаўлеяня драўляны памост, дзе знаходзіляся месцы для гледачоў, нечакана зламаўся. Але, на шчасце, пацярпеўшых не было. Карэспандэнт, які aпicaў гэты выпадак у газэце, адзначыў, што будынак цырка было неабходна даўно рамантаваць. Гэта дае падставу меркаваць, што ён быў пабудаваны задоўга да яго ўпамінання у кнізе ´Весь Бобруйск´.

Захаваўся здымак гэтага тэатра, які хутчэй за ўсё размяшчаўся ў двухпавярховым драўляным будынку па вуліцы Шашэйнай (сучасная Бахарова), злева калі ехаць да вуліцы Мураўёўскай сучасная (Сацыялістычная), побач з скрыжаваннем з вул. Касцёльнай (сучаснай Кастрычніцкай). Ля тэатра быў тэатральны сад з алеямі і ўслонамі, які замыкаўся на ноч. Да тэатра ў гэтым будынку месціўся рэстаран Зельдовича.

Бабруйскі тэатр.

Тэатральнае жыццё у Бабруйску не спынялася нават у час першай сусветнай вайны. Вядома, што у мai 1917 г. Першае беларускае таварыства драмы i камедыі паказала бабруйчанам чатыры cвaix спектаклі.

У 1927 годзе па праекту архітэктара А. Оля ў Бабруйску распачалось будаўніцтва тэатра. Будынак выкананы ў стылі канструктывізму, распаўсюджаным у першыя дзесяцігодзі ХХ стагодзя. Тут атрымала ўвасабленне новае разуменне тэатральнага будынка як функцыянальнага грамадскага клуба. Праектам былі прадугледжаны сцэнічныя групы і зала для гледачоў на 1200 месцаў, бібліятэка і кнігасховішча, памяшканні для культасветработы. План комплексу меў рацыянальную круглую схему. Фасаднае вырашэнне вызначалася аскетычнымі вертыкалямі зашклённых праёмаў. З-за адсутнасці сродкаў пабудавана была толькі зальна-сцэнічная група, у выніку чаго адчувалась незалежнасць прывязкі будынка і яго кампазіцыі. Першыя наведвальнікі з´явіліся ў тэатры ў 1930 годзе.

Бабруйскі тэатр. Бабруйскі тэатр.

На сцэне гэтага ставіў свае п´есы у 1932- 1935 годзе Дзяржаўны pycкi драматычны тэатр БССР, у 1935 1938 гг. тэатр рабочай молада, у 1938 - 1941 гг. калгасна-саўгасны тэатр, у 1941 г. абласны рускі драматычны тэатр. З поспехам iшлі спектаклі, пастаўленыя па творах рускай класiкі i беларускіх драматургаў: ´Васа Жалязнова´ М. Горкага, ´Хто смяецца апошнім´ К. Крапівы, ´Ірынка´ К. Чорнага iншыя. Частымі гасцямі бабруйчан былі трупы Беларускага драматычнага тэатра, Ленінградскага тэатра драмы i іншыя.

Пад час нямецкай акупацыі тэатр у Бабруйску працягваў сваю дзейнасць. Пасля вызвалення Бабруйска ў 1944 годзе, быў створаны прафесійны Бабруйскі абласны драматычны тэатр. Аднак у 1947 годзе трупу перавялі ў Гародню, а ў будынку бабруйскага тэатра сталі выступаць гастраліруючыя трупы, праводзіліся вечары адпачынку і гэтак далей. У пасляваенны час тэатр у Бабруйску некалькі разоў змяняў назоў

З 1970 года тэатр стаў звацца Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі. У гэтым жа годзе пачалася капітальная перабудова старога тэатральнага будынка па праекце беларускага архітэктара Віктара Крамарэнкі, якая скончылася ў 1978 годзе. Напрыканцы 1977 года тэатр стаў насіць імя В.Дуніна-Марцінкевіча.

Бабруйскі тэатр.

Белы мрамар і шкляныя вітражы надаюць знешняму выгляду тэатра святочнасць. З адмысловым густам аформлены інтэр´ер тэатра: арыгінальныя свяцільні з каляровага крышталя, лесвіца з белага мрамара, каляровы арнаменттны паркет з дуба і ясеня; сцены абліцаваныя шэрым туфам.

Ля уваходу ў тэатр стаіць бюст Дуніна-Марцінкевіча.

Бабруйскі тэатр.

У 90-я гады ХХ стагодзя ля будынка тэатра валяўся помнік Дуніну - Марцінкевічу з бронзы. Куды ён знік невядома.

Бабруйскі тэатр.

иcтoчник: ales-chyhir.livejournal.com